Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сэрца расколата». Фолк-рокеры Irdorath выдалі эпічны кліп пра пошукі сям’і. ВІДЭА


Беларускі фэнтэзі-фолк гурт сярэднявечнай музыкі Irdorath выпусьціў свой пяты кліп на песьню «Сэрца расколата». Атмасфэрнае, містычнае відэа, насычанае алегорыямі і схаваным сымбалізмам, распавядае гісторыю пра братоў і сястру.

Усе пэрсанажы ў кліпе — сапраўдная сямʼя: гэта крэўныя браты і сястра музыкі Ўладзімера Калача. Рэжысэрам кліпу выступіла музыка і вакаліста гурту Надзея, яна ж напісала словы да песьні.

«Гэта гісторыя пра братоў і сястру, якія прайшлі вялікі шлях, каб сустрэцца і зрабіць разам тое, што так страшна па адзіночцы: яны расстаюцца з дарагімі сэрцу сымбалямі мінулага, аддаюць іх стыхіям вады і агню, каб атрымаць унутранае вызваленьне», — гаворыцца ў апісаньні да кліпу.

Гурт Irdorath заснаваны ў 2009 годзе. Гурт выконвае сярэднявечную і аўтарскую музыку на рэдкіх інструмэнтах, у стылі трэш-фолк, кібэр-фолк, medieval-folk. Музыкі выступаюць у яскравых фэнтэзі-касьцюмах, на канцэртах выкарыстоўваюць спэцэфэкты, элемэнты нэонавага і вогненнага шоў, танцы і тэатральныя дзеі. Аснову рэпэртуару гурту складаюць эўрапейскія сярэднявечныя песьні.

Гурт выдаў ужо тры альбомы: Ad Astra (2012), Dreamcatcher (2015) і Wild (2017).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG