Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі назвала колькасьць удзельнікаў і затрыманых на акцыях 18 кастрычніка


Партызанскі марш у Менску, 18 кастрычніка
Партызанскі марш у Менску, 18 кастрычніка

Як паведаміла прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чаманадава, падчас «Партызанскага маршу» у Менску і іншых гарадах краіны было затрымана 280 чалавек.

«Усяго за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымана 280 грамадзян (зь іх у Менску — 215). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэньнях у месцы ізаляцыі зьмешчаныя 237 чалавек», — адзначыла яна.

Паводле Чамаданавай, у Менску некаторыя пратэстоўцы аказвалі «актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі», для «прадухіленьня нападаў» ужываліся спэцсродкі.

Паведамляецца, што ў розных населеных пунктах Беларусі было зафіксавана 16 пратэстных акцый, колькасьць якіх склала каля 8 тысяч чалавек.

Найбольшая колькасць пратэстоўцаў была ў Менску, прычым у пікавы момант збору іх агульная колькасць дасягнула прыкладна 7 тысяч чалавек, паведаміла МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG