У афіцыйных паведамленьнях яго арганізатара не называлі. БелТА анансавала мерапрыемства са спасылкай на Магілёўскі аблвыканкам.
Некалькі сотняў удзельнікаў прайшлі каля 2 км Першамайскай вуліцай ад плошчы Леніна да плошчы Славы.
Удзельнікі выгуквалі лёзунгі «За Беларусь», «Батька. Родина. Беларусь», «За Лукашенко». Яны несьлі афіцыйную сымболіку, а таксама сьцягі прадзяржаўных арганізацыяў, кветкі. Ішлі ходнікамі.
Шэсьце скончылася ўскладаньнем кветак да мэмарыялу «Барацьбітам за Савецкую ўладу».