17 кастрычніка ў Менску жанчыны сабраліся на традыцыйны суботні марш каля станцыі мэтро «Ўсход» і рушылі праспэктам Незалежнасьці ў кірунку цэнтру.
Калёна прайшла каля 5 кілямэтраў, на плошчы Якуба Коласа ўдзельніцы акцыі разышліся. Гэтым разам акцыя прайшла без затрыманьняў.
14:18 На плошчы Якуба Коласа жанчыны пачалі разыходзіцца. Затрыманьняў на маршы не было.
14:08 «Жаночы марш» падыходзіць да плошчы Якуба Коласа.
13:48 Калёна жанчын прыпынілася каля Акадэміі навук, пасьля працягнула рух у бок плошчы Якуба Коласа.
13:30 «Жаночы марш» падыходзіць да вуліцы Сурганава.
13:17 «Жаночы марш» дайшоў да парку Чалюскінцаў.
12:40 Жанчыны скандуюць: «Жыве Беларусь!», «Забярыце Сашу, аддайце нашу Машу».
Сярод удзельніц маршу — легендарная Ніна Багінская.
Неўзабаве да калёны далучыліся «людзі ў чорным». Жанчыны скандуюць ім «Аховы нам ня трэба!». Акцыю таксама фільмуюць з шэрага мікрааўтобусу.