«Мы хочам выйсьці на вуліцу, каб сказаць „не“ дыктатуры! Сказаць „не“ гвалту, несправядлівасьці і хлусьні. Мы таксама хочам, каб нас пачулі!», — гаворыцца ў анонсе маршу.
Марш стартаваў ад Чырвонага касьцёлу і скончыўся ля падземнага пераходу каля ГУМа. Падземны пераход стаў барʼерам для ўдзельнікаў маршу.
На маршы затрымалі прынамсі аднаго чалавека, перадае «Эўрарадыё»: Алега Граблеўскага, юрыста Офісу правоў людзей з інваліднасьцю.