Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баскетбалістку Алену Леўчанку ня выпусьцілі з Акрэсьціна пасьля 15 сутак


Алена Леўчанка
Алена Леўчанка

Яе затрымалі яшчэ на 72 гадзіны.

Пра гэта паведаміў бацька Алены Сьцяпан Леўчанка. Алена Леўчанка мела выйсьці сёньня пасьля адбыцьця 15-дзённага арышту. Яе сустрэць прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Людзі разыходзяцца пасьля паведамленьня пра тое, што Леўчанку ня выпусьцяць з Акрэсьціна
Людзі разыходзяцца пасьля паведамленьня пра тое, што Леўчанку ня выпусьцяць з Акрэсьціна

Алену Леўчанку затрымалі 30 верасьня ў Нацыянальным аэрапорце перад вылетам на плянавае лячэньне і рэабілітацыю. Спачатку яе завезьлі ў Ленінскае РУУС, а адтуль у ізалятар. Адваката да яе не дапусьцілі, спаслаўшыся на сытуацыю з каранавірусам, судзілі праз скайп.

Прафэсійная баскетбалістка, уладальніца бронзавай узнагароды чэмпіянату Эўропы, фіналістка жаночай Нацыянальнай баскетбольнай лігі была сярод першых прадстаўнікоў беларускага спорту, хто акрэсьліў сваю грамадзянскую пазыцыю. Яна публічна абурылася маштабам фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня і садызмам сілавікоў, якія расстрэльвалі, калечылі, гвалцілі мірных пратэстоўцаў.

Акрамя Леўчанкі, арышты адбываюць наступныя спартоўцы:

  • капітан зборнай у рэгбі Марыя Шакура (10 дзён),
  • кіраўнік клюбу дзюдо Канстанцін Палей (15 дзён),
  • шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе Юры Булат (15 дзён),
  • шматразовая чэмпіёнка Беларусі ў тайскім боксе Аляксандра Сітнікава (10 дзён).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG