Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшоў «жаночы дэмарш» супраць палітычных рэпрэсій. ФОТА

10 кастрычніка ў цэнтар Менску выйшлі сотні жанчын з кветкамі. Гэта ўжо другая субота, калі жанчыны абралі такі фармат пратэсту ў якасьці альтэрнатывы традыцыйным «Жаночым маршам», якія апошнім часам жорстка разганялі сілавікі ў балаклавах.

У сацсетках сёньняшняя акцыя анансавалася як «жаночы дэмарш супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі». Дзяўчаты хадзілі ўздоўж праспэкту Незалежнасьці паасобку, парамі і групамі па некалькі чалавек. Яны трымалі ў руках кветкі, букеты з восеньскага лісьця, некаторыя былі зь бел-чырвона-белымі стужкамі і парасонамі. Аўтамабілісты сыгналілі ім на знак падтрымкі.

На працягу ўсёй акцыі сілавікі на мікрааўтобусах з танаваным шклом езьдзілі ўздоўж праспэкту.

Сёньняшнюю акцыю падтрымалі жанчыны ў многіх гарадах сьвету: Кіеве, Мюнхэне, Штутгарце, Санкт-Пецярбургу, Балоньні, Лёндане, Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Эйндховэне і іншых гарадах больш чым 20 краінаў сьвету.


XS
SM
MD
LG