Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнце Даніі 40 хвілін выступала асоба, якая выдала сябе за Сьвятлану Ціханоўскую


Мартын Лідэгард, старшыня камітэту замежных спраў у парлямэнце Даніі
Мартын Лідэгард, старшыня камітэту замежных спраў у парлямэнце Даніі

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на камітэт замежных спраў дацкага парлямэнту.

На відэасувязі 6 кастрычніка абмяркоўвалася палітычная сытуацыя ў Беларусі і тое, як Данія можа падтрымаць беларускі народ. У пачатку сустрэчы меркаваныя супрацоўнікі Ціханоўскай паведамілі аб праблемах з камэрай на кампутары, і дацкія дэпутаты чулі толькі голас асобы, якая выдавала сябе за Ціханоўскую.

Пазьней, калі прадстаўнікі камітэту зьвязаліся з калегамі Сьвятланы Ціханоўскай, тыя сказалі, што яна не ўдзельнічала ў такой сустрэчы.

Старшыня камітэту, былы міністар замежных спраў Мартын Лідэгард, сказаў агенцтву Reuters, што незразумела, хто стаяў за падманам, але дадаў, што ёсьць прыкметы расейскай сувязі.

«Гэта можа зьявіцца ў сатырычным шоў у расейскамоўнай краіне або можа быць няўдалай спробай шпіянажу ці кепскім жартам», — пракамэнтаваў Лідэгард.

Расейскі пранкер Ваван на пытаньне Reuters пра «званок Ціханоўскай» адказаў: «Цалкам магчыма, што мы маем дачыненьне да гэтага. На наступным тыдні будзе больш падрабязнасьцяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG