Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганаровы консул Беларусі ў Клайпедзе пазбавіўся пасады пасьля выступу супраць гвалту


Мікаалй Логвін
Мікаалй Логвін

Ганаровы консул Беларусі ў Клайпедзе Мікалай Логвін паплаціўся за сваю актыўную грамадзянскую пазыцыю: МЗС Беларусі вызваліла яго ад пасады, аднак даведаўся ён пра гэта літаральна днямі​, паведамляе DELFI.

У МЗС Літвы адпаведная нота ад замежнапалітычнага ведамства Беларусі прыйшла яшчэ 22 верасьня. На сайце амбасады Беларусі ў Літве інфармацыю выдалілі.

Нягледзячы на тое, што ганаровы консул не знаходзіцца на дыпляматычнай службе дзяржавы, якую аказвае, ён выконвае пэўныя консульскія і рэпрэзэнтацыйныя функцыі, ня маючы за гэта платы.

Мікалай Логвін стаў ганаровым консулам Беларусі ў 2015 годзе дзякуючы падтрымцы клайпедзкага бізнэсу. Ён нарадзіўся ў Лідзе, але з 1982 году жыве і працуе ў Літве, 15 гадоў хадзіў у мора, 5 гадоў працаваў на паромах. Потым стаў экспэртам на прадпрыемстве «Караблі і людзі» ў Санкт-Пецярбургу. З 2012 году Логвін узначальвае ў Клайпедзе беларускае таварыства «Крыніца». Апроч іншага, зьяўляецца старшынём аб’яднаньня беларускіх грамадзкіх арганізацыяў Літвы.

Калі ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты супраць Аляксандра Лукашэнкі, фальсыфікацыяў на выбарах 9 жніўня і гвалту сілавых ведамстваў, Мікалай Логвін падпісаў калектыўны ліст, адрасаваны ўладам Беларусі, ад імя 30 беларускіх суполак за мяжой. У лісьце яны прасілі кіраўніцтва краіны адумацца і адмовіцца ад рэпрэсіяў супраць дэманстрантаў і ўсіх не задаволеных сытуацыяй, якая склалася ў дзяржаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG