Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы не скарысталіся шанцам трапіць на Эўра-2020


8 кастрычніка футбольная зборная Беларусі прайграла ў Тбілісі камандзе Грузіі ў паўфінале плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. Праз пандэмію форум перанесьлі на 2021 год.

Гульня мела надзвычайную важнасьць, бо пераможца на адзін крок набліжаўся да фінальнай часткі чэмпіянату Эўропы — ні грузіны, ні беларусы ўдзельнікамі кантынэнтальнага першынства дагэтуль ніколі не былі.

У асноўны час гульні перамогу атрымалі гаспадары, якія далей пазмагаюцца з мацнейшым у пары Паўночная Македонія — Косава. Адзіны гол на самым пачатку сустрэчы забіў з пэнальці грузінскі форвард Акрыяшвілі.

Многія беларускія заўзятары заявілі, што будуць падтрымліваць грузінаў. Аргумэнтавалі гэта тым, што бальшыня топ-футбалістаў зборнай ніяк не адрэагавалі на гвалт, які вось ужо два месяцы не сьціхае пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Выглядае, што акурат з гэтай прычыны ў Тбілісі не паляцеў Станіслаў Драгун, які ў шасьці вырашальных матчах папярэдняй Лігі Нацый забіў пяць галоў і фактычна забясьпечыў заўзятарам інтрыгу з пападаньнем у фінал чэмпіянату Эўропы.

Паводле крыніцаў, грамадзянская пазыцыя прывяла да таго, што кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу настаяла на яго адхіленьні ад зборнай. Драгун стаў рэдкім гульцом нацыянальнай каманды, хто асудзіў гвалт і публічна падтрымаў арыштаваную баскетбалістку Алену Леўчанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG