Чэмпіёнку сьвету ў фрыстайле, найлепшую спартоўку Беларусі 2019 году Аляксандру Раманоўскую пазбавілі заробку ў цэнтры фрыстайлу.
Трэнавацца цяпер яна можа толькі ў статусе спартоўкі-аматаркі, а яе ўдзел у замежных спаборніцтвах ня будзе фінансавацца дзяржавай.
У інтэрвію Радыё Свабода яна расказала пра фінансавы стан сваёй сям'і, мірныя акцыі пратэсту, арышт баскетбалісткі Алены Леўчанкі і стаўленьне да афіцыйнага гімну і сьцяга.