Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другая хваля. У Віцебску перапрафілявалі 150 месцаў у шпіталі хуткай дапамогі для хворых на COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 1 кастрычніка ў Віцебску мэдыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамілі «Віцьбічы». 7 кастрычніка ў Беларусі зафіксавалі 415 новых выпадкаў захворваньня на COVID-19.

У Віцебску ў дадатак да інфэкцыйнага шпіталя для лекаваньня каранавірусных пнэўманій перапрафілявалі 150 ложкаў у шпіталі хуткай дапамогі.

У паліклініках увялі асобны прыём пацыентаў з высокай тэмпэратурай і заклікалі да абмежаваньня «неабавязковых і няэкстраных наведваньняў».

Мінздароўя не паведамляе, колькі хворых на COVID-19 у асобных рэгіёнах, у тым ліку ў Віцебску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG