Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Літвы ў Беларусі і некаторыя візавыя цэнтры Літвы і Польшчы прыпынілі прыём дакумэнтаў на візы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На сайце амбасады Літоўскай Рэспублікі ўказана, што цяпер прыём дакумэнтаў прыпынены.

«У цяперашні час прыпынены прыём дакумэнтаў на атрыманьне візаў як у самой амбасадзе, так і ў візавых цэнтрах Літвы», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце амбасады.

У даведачнай службе візавага цэнтру Літвы ў Менску Tut.by сказалі, што 8 кастрычніка перасталі прымаць кліентаў, запісаных на гэты дзень як у візавым цэнтры ў Менску, так ў офісах у Гомлі і Віцебску. З тымі, хто быў запісаны на падачу дакумэнтаў 8 кастрычніка, зьвяжуцца і паведамяць пра далейшыя дзеяньні. Адзначаецца, што пакуль гаворка ідзе толькі пра 8 кастрычніка: інфармацыі пра тое, ці будзе адноўленая паўнавартасная праца гэтых офісаў у іншыя дні, на гэты момант няма.

Візавыя цэнтры Літвы ў іншых гарадах, да прыкладу ў Горадні і Берасьці, сёньня прымаюць кліентаў у штатным рэжыме.

Выданьню Onliner, якому ўдалося дазваніцца да візавых цэнтраў Польшчы ў Беларусі, там паведамілі, што візавыя цэнтры Берасьця, Пінска і Баранавічаў спыняць прыём дакумэнтаў заўтра і ў панядзелак, 9 і 12 кастрычніка.

«Тыя, у каго ёсьць запіс у гэтых гарадах на заўтра і, адпаведна, хто ня зможа падаць дакумэнты ў гэты дзень, будуць прынятыя пасьля аднаўленьня працы ў першачарговым парадку, — адзначылі ў цэнтры. — Калі ў кліента ёсьць SMS аб тым, што ў якасьці выключэньня дакумэнты будуць прынятыя сёньня, то яны тады спакойна могуць прыяжджаць у візавы цэнтар сёньня і падаваць дакумэнты. Але толькі пры наяўнасьці SMS-абвесткі».

Менскія і гомельскія візавыя цэнтры да канца тыдня (8 і 9 кастрычніка) будуць працаваць у штатным рэжыме, а «што будзе з панядзелка, пакуль незразумела, інфармацыя ўдакладняецца».

Візавыя цэнтры ў Горадні і Лідзе 8 кастнычніка працуюць у штатным рэжыме, а вось наконт заўтрашняга дня інфармацыі пакуль няма.

2 кастрычніка МЗС Беларусі запатрабавала ад Літвы і Польшчы скараціць колькасьць дыпляматаў у Беларусі: Літве — з 25 да 14, Польшчы — з 50 да 18. Літва і Польшча ў адказ заявілі, што не плянуюць адклікаць амбасадараў і скарачаць дыпляматычную прысутнасьць. Тады ў МЗС Беларусі падкрэсьлілі, што прапанова Літве і Польшчы скараціць штат амбасадаў абавязковая для выкананьня.

5 кастрычніка стала вядома, што Літва і Польшча ўсё ж адклікалі сваіх дыпляматаў для кансультацый: амбасадар Польшчы Артур Міхальскі і амбасадар Літвы Андрус Пулокас пакінулі Беларусь.

Таксама вядома, што 32 польскія дыпляматы пакідаюць Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG