Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На патрабаваньне Менску 32 польскія дыпляматы пакідаюць Беларусь. Дзеяньняў у адказ пакуль ня будзе


Да пятніцы 32 польскія дыпляматы мусяць пакінуць Беларусь. Дыпляматычныя крыніцы паведамляюць, што Міністэрства замежных спраў Польшчы прыняло рашэньне выканаць патрабаваньне Менску, паведамляе wyborcza.pl

Рэзкага скарачэньня колькасьці польскіх і літоўскіх дыпляматаў у Беларусі патрабавала ад Варшавы і Вільні беларускае Міністэрства замежных справаў.

— У сувязі з адназначна дэструкцыйнай дзейнасьцю з воку названых краінаў ім запрапанавана да 9 кастрычніка 2020 году прывесьці склад сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў да парытэту зь беларускімі дыпляматычнымі прадстаўніцтвамі ў адпаведных краінах, — заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз.

Гэта азначае, што польскіх дыпляматаў у Беларусі будзе столькі, колькі беларускіх дыпляматаў у Польшчы. Для дасягненьня парытэту ў Польшчу мусіць вярнуцца 32 дыпляматы, у Літву — 11.

Першапачаткова Вільня і Варшава абвясьцілі аб супольных дзеяньнях у гэтым пытаньні. Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што ня мае намеру нават абмяркоўваць зь Менскам пытаньне скарачэньня колькасьці пэрсаналу. Аднак Варшава ўрэшце вырашыла задаволіць патрабаваньні беларускага МЗС.

Паводле інфармацыі wyborcza.pl, польскае Міністэрства замежных справаў ня мае намеру ўчыняць нейкія дзеяньні ў адказ альбо ўжыць якія-небудзь захады супраць беларускіх дыпляматаў, якія працуюць у Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG