Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рускі тэатар адмяняе спэктаклі з прычыны каранавірусу. Вядучыя акторы — на самаізаляцыі


Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Горкага
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Горкага

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Горкага з 6 па 17 кастрычніка адмяняе спэктаклі. Як паведамляецца на сайце, «у сувязі са складанай санітарна-эпідэміялягічнай сытуацыяй у тэатры».

Як сказаў Свабодзе дырэктар тэатру Эдуард Герасімовіч, некаторыя акторы — кантакты першага ўзроўню.

«Існуе такі парадак: кантакты першага ўзроўню, у якіх захварэлі сябры ці сваякі на COVID-19, павінны заставацца дома. Самаізаляцыя некаторых актораў не дазваляе ў поўнай ступені адыграць спэктаклі. Такіх, хто захварэў на каранавірус, пакуль у тэатры няма, але ёсьць кантакты першага ўзроўню», — кажа дырэктар НАДТ імя Горкага.

Усяго адменена 10 спэктакляў, якія павінны былі ісьці на Малой сцэне НАДТ імя Горкага і ў Палацы прафсаюзаў. Адмененыя спэктаклі «Сыходзіў сужонак ад сужонкі», «Лэдзі на дзень», «Як стаць багатым», «Оскар і Ружовая Дама», «Эдып», «Гора ад розуму», «Дванаццатая ноч».

Квіткі можна здаць у касах тэатру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG