Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адправіў у калёнію двух былых прэм’ер-міністраў Кіргізстану


Былы прэм'ер-міністар Кіргізстану Сапар Ісакаў
Былы прэм'ер-міністар Кіргізстану Сапар Ісакаў

Суд у Бішкеку адправіў у калёнію двух былых прэмʼер-міністраў Кіргізстану па абвінавачваньні ў карупцыі. Пра гэта паведамляе канал «Настоящее время».

Былы прэмʼер-міністар Сапар Ісакаў быў прысуджаны да 15 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці. Паводле прысуду ён пазбаўлены дыпляматычнага рангу і ордэна «Манас» II ступені. Былы прэмʼер-міністр Жантора Сатыбалдзіеў прысуджаны да 7,5 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

У залі суда
У залі суда

Акрамя таго, па той жа справе аштрафаваныя былая міністарка фінансаў Вольга Лаўрова і былы міністар энэргетыкі Асманбэк Артыкбаеў. Яшчэ некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў прысуджаныя да розных тэрмінаў.

Усе яны прызнаныя вінаватымі ў злачынствах, зьвязаных з мадэрнізацыяй Бішкекскай цеплаэлектрастанцыі — найбуйнейшай у Кіргізстане. Мадэрнізацыя ЦЭЦ была праведзена на сродкі крэдыту з Кітая і каштавала 386 мільёнаў даляраў. Зьдзелка была заключана ў 2013 годзе. У канцы студзеня 2018 года на электрастанцыі адбылася аварыя, з прычыны якой Бішкек у разгар маразоў застаўся без цяпла.

Па справе аб карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ прадʼяўленае абвінавачваньне былому прэзыдэнту краіны Алмазбэку Атамбаеву. Яму прысуд пакуль не вынесены. Ён сваю віну адмаўляе і зьвязвае абвінавачваньні з палітыкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG