Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 20 гадоў беларусаў стала болей на 3,7% і меней на 168 тысяч


Фота з фэстывалю нацыянальных культур у Горадні
Фота з фэстывалю нацыянальных культур у Горадні

Белстат расказаў, прадстаўнікі якіх нацыянальнасьцяў жывуць у Беларусі і як зьмянілася іх колькасьць за 20 гадоў.

У 2019 годзе на перапісе беларусамі назваліся 7 990 719 чалавек, або 84,9% жыхароў краіны (у 1999 было 81,2%).

Каго ў Беларусі сотні тысяч

  • расейцаў — 7,5% (у 1999 было 11,4%)
  • палякаў — 3,1% (у 1999 было 3,9%)
  • украінцаў — 1,7% (у 1999 было 2,4%)

Каго ў Беларусі некалькі тысяч

  • габрэяў — больш за 13 тысяч
  • армянаў — больш за 9 тысяч
  • татараў — больш за 8 тысяч
  • цыганоў, азэрбайджанцаў — больш за 6 тысяч
  • літоўцаў, туркмэнаў — больш за 5 тысяч
  • немцаў, грузінаў, малдаванаў — больш за 2 тысячы
  • кітайцаў, латышоў, узбэкаў, казахаў, арабаў, таджыкаў — больш за 1 тысячу.

Каго ў Беларусі некалькі соцень

  • чувашоў
  • віетнамцаў
  • баўгараў
  • мардвінаў
  • грэкаў
  • карэйцаў
  • афганцаў
  • башкіраў
  • туркаў

Нацыянальнасьці зь меншай колькасьцю прадстаўнікоў у справаздачу Белстата не ўвайшлі.

За 20 гадоў колькасьць насельніцтва Беларусі скарацілася больш як на 600 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG