Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш вызваленьня палітвязьняў у Менску, акцыя пратэсту 4 кастрычніка.
Марш вызваленьня палітвязьняў у Менску, акцыя пратэсту 4 кастрычніка.

На «Маршы вызваленьня палітвязьняў» у Менску сабраліся дзясяткі тысяч, супраць іх ужылі вадамёты. Што адбываецца на 57-ы дзень пратэстаў

На 57-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі заклікалі да правядзеньня «Маршаў вызваленьня палітвязьняў». З пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77.

17:05 4.10.2020

«Магутны Божа» ў балаклавах на праспэкце Пераможцаў у Менску

17:04 4.10.2020

У Менску закрылі мэтро «Грушаўка» і «Міхалова»

У Менску закрылі станцыі менскага мэтро «Грушаўка» і «Міхалова», але адкрылі «Плошчу Перамогі», «Плошчу Якуба Коласа» і ўваход з боку вакзалу на «Плошчу Леніна».

16:56 4.10.2020

16:48 4.10.2020

Горадня. Кірмаш на Савецкай плошчы скончыўся

Людзі разышліся. Міліцэйскі транспарт пераехаў да плошчы Леніна і парку Жылібэра. АМАП стаіць вакол плошчы Леніна, плошча ачэпленая турнікетамі. Гарадзенцы гуляюць па горадзе.

Стала вядома, што на Савецкай плошчы затрымалі 13-гадовую дзяўчыну. Па яе ў пастарунак прыехала маці.

16:47 4.10.2020

Горадня. Журналістку Вольгу Камягіну выпусьцілі з РАУС Ленінскага раёну, з Кацярынай Гардзеевай праводзяць так званую прафіляктычную гутарку.

16:46 4.10.2020

Больш за 100 тысяч чалавек бяруць удзел у маршы пратэсту ў Менску

Паводле ацэнак журналістаў Інтэрфаксу ​і назіральнікаў, у Менску на традыцыйную нядзельную акцыю пратэсту агулам сабраліся больш за 100 тысяч чалавек.

Як перадае Інтэрфакс, пратэстоўцы пакінулі раён стэлы «Менск — горад-герой» і накіраваліся ў бок вуліцы Кальварыйскай. Калёна займае ўсю праезную частку. Частка дэманстрантаў дабралася да мэтро «Пушкінская», дзе знаходзіцца народны мэмарыял Аляксандра Тарайкоўскага, першай ахвяры пратэстаў.

16:43 4.10.2020

16:42 4.10.2020

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне журналіста БелаПАН Алеся Асіпцова ў Магілёве

Падрабязнасьцяў няма, сувязі зь ім таксама.

16:41 4.10.2020

Паведамляецца, што пратэстоўцы вывелі са строю вадамёт: пакуль спэцтэхніка спрабавала разагнаць удзельнікаў, іншыя часткова яго разукамплектавалі і вылілі фарбавальнік. Пасьля гэтага вадамёт паехаў з фантанам вады над сабой.

16:40 4.10.2020

«Вясна» сабрала першыя зьвесткі пра затрыманых на нядзельным маршы пратэсту

Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту. Пацьверджаныя больш за 30 выпадкаў, шмат хто з затрыманых — журналісты.

Аднак паўсюль фіксуюцца кропкавыя факты затрыманьня ўдзельнікаў акцый, таму лічбы будуць расьці, перакананыя праваабаронцы.

16:38 4.10.2020

19-гадовага магілёўца, які браў удзел у акцыі пратэсту, з ізалятара забралі ў войска

У Магілёве ўдзельніка пратэставай акцыі пакаралі адміністрацыйным арыштам, а з ізалятара забралі ў войска. Міліцыя сьцьвярджае, што малады чалавек пайшоў на пратэст за грошы. Маці лічыць, што сына запалохалі і ён абгаварыў сябе.

Сама яна сына пасьля затрыманьня ня бачыла. Тым часам міліцыянты зьнялі на відэа і як юнак праходзіў мэдкамісію, і як яго забралі ў войска.

Раней у яго была адтэрміноўка праз праблемы з сэрцам і падазрэньне на остэахандроз, сказала маці. Чытаць далей.

16:36 4.10.2020

Фатаздымкі з акцыі

16:34 4.10.2020

Журналістку Тацяну Мацьвееву адпусьцілі з РАУС у Віцебску, Алеся Пілецкага — яшчэ не. Абое яны, перадае «Белсат», працавалі для агенцтва БелаПАН, былі ў камізэльках «Прэса».

16:33 4.10.2020

У Бабруйску затрымалі 29 чалавек, у тым ліку 4 журналістаў

Як паведамляе крыніца Свабоды, у Бабруйску затрымалі 25 удзельнікаў мірных пратэстаў і 4 журналістаў. У ліку затрыманых актор Сяргей Васючэнка, які а 18-ай павінен быў граць у спэктаклі, а таксама журналісты Юры Камісараў, Алеся Лацінская, Дзяніс Носаў, Марына Маўчанава.

16:32 4.10.2020

У Менску затрымалі журналістку Дар’ю Сапранецкую

16:18 4.10.2020

Гомель: людзі ходзяць туды-сюды, да іх чапляюцца амапаўцы

У Гомлі людзі ходзяць туды-сюды па Савецкай. Тамсама кружаць «сінія бусы» з АМАПам. Часам яны спыняюцца і чапляюцца да людзей.

«Мне заявілі супрацоўнікі АМАП — чаму я з Савецкага раёну, а гуляю ў цэнтры гораду? Дык чаму мне нельга гуляць?» — паскардзіўся адзін з жыхароў Гомля.

Каля дзьвюх пэнсіянэрак двойчы спыняўся «сіні бус». «Мне яны заявілі, што па нас відаць, што мы ўдзельнічаем у акцыі! Ну як па нас відаць? Мы ж без сымболікі, і нават бяз кветак», — сказала адна з пэнсіянэрак.

Пакуль вядома пра два затрыманьні.

16:16 4.10.2020

Менск: частка калёны рушыла на Кальварыйскую

Частка калёны пайшла па Раманаўскай Слабадзе ў бок Юбілейнай плошчы і рушыць далей на Кальварыйскую. Станцыя мэтро «Маладзёжная» закрытая, транспарт спыніўся.

16:09 4.10.2020

Менск: некалькі тысяч дэманстрантаў занялі праезную частку

Некалькі тысяч чалавек рушаць ад Гарадскога Вала па Кальварыйскай у бок «Кароны». Яны занялі праезную частку, ня даўшы праехаць калёне вайсковай тэхнікі. Тая вымушана павольна ехаць за імі, бо аб’ехаць няма як — насустрач рухаюцца звычайныя аўтамабілі, яны зацята сыгналяць, падтрымліваючы дэманстрантаў, паведамляе «Наша Ніва».

15:49 4.10.2020

Бабруйск: у горадзе пачалося шэсьце ў рамках нацыянальнага «Маршу за вызваленьне палітзьняволеных»

Газэта «Вечерний Бобруйск» паведамляе, што ў горадзе пачалося
шэсьце ў рамках нацыянальнага «Маршу за вызваленьне палітзьняволеных». Сёньня новы маршрут: ад скульптуры бабра на базары па Сацыялістычнай да Менскай і па Кастрычніцкай і зноў да бабра.

15:43 4.10.2020

Менск: затрыманьні на Нямізе

На Нямізе прыблізна сотню дэманстрантаў сілавікі атачылі на лесьвіцы да плошчы Свабоды, піша Onliner.by. Байцы ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў затрымліваюць мужчын, адпускаюць жанчын.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG