Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску падпалілі машыну і дом мясцовага міліцыянта 


Міліцыя, ілюстрацыйнае фота
Міліцыя, ілюстрацыйнае фота

Падпалілі дом і аўтамабіль інспэктара Ваўкавыскага РАУС, паведамілі ў МУС Беларусі.

З словаў прадстаўніцы ведамства Вольгі Чамаданавай, спачатку ваўкавыскія ратавальнікі выехалі на вуліцу Перамогі, дзе гарэў аўтамабіль Audi 80 мясцовага інспэктара. У машыне пашкоджаны маторны адсек. А яшчэ праз гадзіну пажарнікаў выклікалі на вуліцу Магістральную. Гэтым разам гарэла новабудоўля таго самага міліцыянта. Агонь паспеў пашкодзіць дах і гараж.

Мяркуецца, што падпалы зьвязаныя з прафэсійнай дзейнасьцю пацярпелага, дадала Чамаданава. Распачалі крымінальныя справы паводле фактаў наўмыснага зьнішчэньня маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам.

Праваахоўныя органы выяўляюць асобаў, якія маюць дачыненьне да замаху на маёмасьць інспэктара РАУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG