Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя не знайшоў падставаў, каб на патрабаваньне міліцыі пакараць верніцу 


Жыхары Ліды
Жыхары Ліды

Суд у Лідзе ня вынес вэрдыкту ў працэсе каталічкі, якую міліцыя абвінаваціла ў малітве аб вяртаньні ў краіну мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Судзьдзя Лідзкага раённага суду Ўладзімер Федаровіч заявіў, што маліцца ў Беларусі законна, таму адхіліў прэтэнзіі міліцыі. Справа прыпыненая да вынясеньня праваахоўнікамі канкрэтных абвінавачаньняў. Калі гэтага ня будзе, справу спыняць.

Як нагадвае рэсурс katolik.life, міліцыя звярнулася ў раённы суд з патрабаваньнем пакараць чальца Саюзу палякаў Беларусі Ірэну Бернацкую за малітву на каленях перад касьцёлам аб вяртаньні на радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

На яе склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў за «парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства».

28 верасьня суд пачаў разглядаць адміністрацыйную справу. Першы працэс скончыўся тым, што пратакол накіравалі на дапрацоўку. 30 верасьня жанчыну зноў выклікалі ў суд, але судзьдзя не знайшоў падставаў для пакараньня.

31 жніўня лідэра беларускіх каталікоў мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, нягледзячы на тое, што ён грамадзянін Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG