Колькасьць новых выпадкаў заражэньня каранавірусам працягвае расьці. Паводле актуальнай статыстыкі Ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза, ад пачатку пандэміі ў сьвеце захварэлі на COVID-19 больш за 34 мільёны чалавек, 1 мільён 28 тысяч зь іх памерлі.
Найбольш інфікаваных новым каранавірусам выявілі з ЗША — 7,2 мільёна; 207 тысяч зь іх памерлі.
Далей у гэтай статыстыцы ідуць:
Індыя — 6,4 млн заражаных (99,7 тыс. сьмерцяў);
Бразылія — 4,8 млн (144 тыс.);
Расея — 1,2 млн (21 тыс.);
Калюмбія — 835 тыс. (26 тыс.);
Пэру — 814 тыс. (32 тыс.);
Гішпанія — 778 тыс. (32 тыс.);
Аргентына — 765 тыс. (20 тыс.).
Статыстыка Ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза для суседзяў Беларусі:
Польшча — 93 тыс. (2,5 тыс.);
Літва — 4,9 тыс. (93);
Латвія — 1,8 тыс. (37);
Украіна — 223 тыс. (4,3 тыс.).
Паводле апошніх зьвестак Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у краіне на COVID-19 перахварэлі 70 019 чалавек, памерлі — 839.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ