Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абанэнты МТС і life:) атрымалі папярэджаньні ад міліцыі


Пратэстны марш у Менску, 27 верасьня
Пратэстны марш у Менску, 27 верасьня

Абанэнты МТС і life:) паведамляюць Свабодзе пра рассылку ад імя «MVD» (праўдападобна, Міністэрства ўнутраных спраў). У СМС адрасата называюць «парушальнікам парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

На паведамленьне няма магчымасьці адказаць.

СМС прыходзяць у тым ліку журналістам і дзецям журналістаў, а таксама тым, каго «ну ніяк не маглі зафіксаваць камэры».

Тэкст выклікае пытаньні. У паведамленьні сьцьвярджаецца, што абанэнта нібы «зафіксавалі» як «парушальніка парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў» — але спасылаюцца чамусьці не на адпаведны адміністрацыйны артыкул, а на крымінальны — 342 КК РБ. Абвінавачаныя паводле гэтага артыкула («арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), піша «MVD», і арганізуюць гэтыя масавыя мерапрыемствы.

Саміх жа «парушальнікаў» не выклікаюць у міліцыю, да сьледчых або ў суд, а толькі «пэрсанальна папярэджваюць пра недапушчальнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG