Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве за Марш адзінства аштрафавалі дудара


Магілёўскі дудар Канстанцін Канцавы перад судом
Магілёўскі дудар Канстанцін Канцавы перад судом

Канстанцін Канцавы 6 верасьня далучыўся да Маршу адзінства, каб выказаць нязгоду з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў пасьля іх.

Музыка на судзе назваў «музычным дэбютам» удзел у шэсьці, а граньне на дудзе — падтрымкаю ўдзельнікаў. На пытаньне судзьдзі Вольгі Драздовай, ці зьбіраецца ён удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях у далейшым, адказаў так: «Усё будзе залежаць ад сытуацыі ў краіне».

Дудар Канстанцін Канцавы
Дудар Канстанцін Канцавы

Канстанціна Канцавога Ленінскі суд аштрафаваў на 270 рублёў. Паводле матэрыялаў справы, музыка ішоў у калёне людзей, якія выгуквалі лёзунгі, мелі апазыцыйную сымболіку, чым выказвалі незадаволенасьць вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў.

Сам Канстанцін Канцавы нібыта размахваў рукамі, хоць насамрэч у гэты час трымаў музычны інструмэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG