Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да менчука, якога паранілі гранатай каля мэтро «Пушкінская», прыйшлі зь ператрусам 


Зьміцер Смаляк, паранены сьвятлашумавой гранатай
Зьміцер Смаляк, паранены сьвятлашумавой гранатай

35-гадовы Зьміцер Смаляк 10 жніўня стаў ня толькі стаў сьведкам абстрэлу мірных людзей каля мэтро «Пушкінская» ў Менску, але і пацярпеў — падчас разгону пратэстоўцаў у яго трапіла сьвятлашумавая граната.

Неабыякавыя людзі падвезьлі мужчыну да шпіталя, дзе ён прабыў тыдзень. Да 8 кастрычніка Зьміцер афіцыйна на бальнічным, перасоўваецца толькі са староньняй дапамогай.

Раніцай 29 верасьня ў кватэру Смалякоў заявіліся тры міліцыянты з ордэрам. Як расказала Свабодзе жонка пацярпелага Ася, у выніку ператрусу забралі ноўтбук, тэлефон і бел-чырвона-белы сьцяг, які вісеў на сьцяне.

«Паўтара месяца ніхто не турбаваў і тут раптам выклікалі на допыт, — расказвае Ася. — Зьміцер дагэтуль ня можа самастойна перасоўвацца, адразу ацякае нага. На тым канцы адрэагавалі досыць арыгінальна — выклічце таксі. Ён мае на руках мэдычныя пацьверджаньні траўмы, мы папрасілі адкласьці размову хаця б на два тыдні. Але сёньня а 8-й раніцы заявіліся зь ператрусам. Калі пераканаліся, што сытуацыя сур’ёзная, сказалі, каб чакалі сьледчага».

Пасьля выхаду са шпіталя 18 жніўня Зьміцер Смаляк з адвакатам падалі заяву ў Сьледчы камітэт на дзеяньні сілавікоў. Але выглядае, што цяпер пакараць зьбіраюцца яго, хоць пакуль ён і праходзіць як сьведка ў крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. Але невядома, якіх «сьведак» знойдуць сілавікі, каб прыпісаць нязробленае злачынства, гаворыць Ася.

Па яе словах, 10 жніўня Зьміцер выйшаў на вуліцу якраз для таго, каб паразмаўляць і зь міліцыяй, і зь людзьмі, стараючыся пераканаць абодва бакі адмовіцца ад гвалту. У выніку быў паранены, апошнія паўтара месяца лечыцца і яшчэ стаў фігурантам крымінальнай справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG