Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рада заклікала вызваліць Максіма Знака


Максім Знак, архіўнае фота
Максім Знак, архіўнае фота

На 11-ы дзень галадоўкі Максіма Знака сябры Каардынацыйнай рады заклікалі вызваліць яго з-за кратаў, а самога Максіма Знака — спыніць галадоўку.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і адваката Максіма Знака затрымалі 9 верасьня і 18 верасьня абвінавацілі ў закліках да дзеяньняў, скіраваных на ўчыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы — паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу. Пасьля гэтага Максім Знак абʼявіў галадоўку.

28 верасьня Каардынацыйная рада заклікала беларускія ўлады

  • неадкладна даць магчымасьць аказаць кваліфікаваную мэдычную дапамогу Максіму Знаку,
  • неадкладна вызваліць Максіма Знака з-пад варты,
  • спыніць крымінальны перасьлед Максіма Знака.

КР заклікала ўсясьветную супольнасьць да ўсялякага ціску на беларускія ўлады, каб тыя вызвалілі Максіма Знака.

Рада выказала падтрымку патрабаваньням Максіма Знака, аднак заклікала яго спыніць галадоўку.

«Мы не заклікаем Максіма Знака спыніць пратэст. Але заклікаем берагчы сябе для будучыні!», — сказана ў заяве.

Адвакат, кандыдат юрыдычных навук Максім Знак сёлета аказваў юрыдычную дапамогу Віктару Бабарыку і Сьвятлане Ціханоўскай. Ён падаваў заяву ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам ад імя Віктара Бабарыкі, калі той ужо быў зьняволены, ён падаваў у Вярхоўны суд пазоў аб непрызнаньні вынікаў выбараў 9 жніўня ад імя Сьвятланы Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG