Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская выказалася супраць эканамічных санкцый Захаду да Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Магчымыя эканамічныя санкцыі Захаду ў дачыненьні да Беларусі непажаданыя, бо яны прынясуць шкоду беларускаму насельніцтву, лічыць Сьвятлана Ціханоўская.

Пра гэта паведамляе ТАСС, спасылаючыся на інтэрвію, якое Ціханоўская дала францускаму выданьню Le Journal du Dimanche.

«Я не лічу неабходнымі эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Таму што, нават калі яны і дазволяць зрабіць ціск на ўлады, яны адначасова стануць цяжарам для насельніцтва», — сказала былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі.

Прытым Ціханоўская ў цэлым падтрымала ідэю санкцый з боку Захаду, адзначыўшы, што калі ў Эўразьвязе ня змогуць дасягнуць дамоўленасьці аб санкцыях, яна гатовая правесьці асобныя перамовы з кожнай з краінаў.

«Я таксама была б вельмі ўдзячная прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону, калі б ён адмовіўся лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі», — сказала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG