Іна Зайцава — прыгажуня, якая зьяўляецца на суботніх і нядзельных мірных акцыях пратэсту ў белай вясельнай сукенцы з намаляванай на ёй чырвонай паласой.
«Сьцягі адбіраюць, дык я сама вырашыла стаць сьцягам», — расказвае Іна. Яна замужам другі раз, сымбалем мірных пратэстаў стала сукенка менавіта зь першага яе вясельля. Муж падтрымаў ідэю і дапамог намаляваць чырвоную паласу фарбай з балёнчыка.