25 верасьня каля паўсотні студэнтаў выйшлі на прыступкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, каб выказаць нязгоду з апошнімі падзеямі ў Беларусі. Праз студэнцкія тэлеграм-каналы быў абвешчаны сядзячы пратэст, студэнты слухалі музыку, сьпявалі песьні.