Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Партызан-фэсту» з удзелам Макарэвіча ды іншых расейскіх рок-зорак адмовілі ў пляцоўцы 


Расейскі рок-музыка Андрэй Макарэвіч
Расейскі рок-музыка Андрэй Макарэвіч

Маскоўскі клюб Live Stars адмовіў арганізатарам «Партызан-фэсту» у падтрымку беларусаў, паведаміў арганізатар імпрэзы Ян Шэнкман. Канцэрт плянаваўся на 28 верасьня.

«Открытые медиа» пішуць, што арт-дырэктар клюбу Дзяніс Галубкоў днямі запэўніваў, што няма ніякіх прычынаў для магчымай адмены выступу музыкаў. Аднак у пляцоўцы адмовілі неўзабаве пасьля пачатку продажу квіткоў.

Па словах Яна Шэнкмана, пісьмовай адмовы не было, вусна ж прычыны адміністрацыя выразна ня сфармулявала. Па зьвестках Шэнкмана, на клуб аказалі сур’ёзны ціск. На яго думку, падставай стаў анонс фэсту на Telegram-канале Nexta з двухмільённай аўдыторыяй. Пасьля гэтага ў праўладных і патрыятычных СМІ зьявіліся публікацыі з крытыкай імпрэзы.

Пасьля адмовы Як Шэнкман і яго калегі спрабавалі знайсьці іншую пляцоўку, але апэратыўна зрабіць гэтага не ўдалося. У выніку фэст вырашылі правесьці ў онлайн-фармаце.

У канцэрце плянаваўся ўдзел лідэра «Машины времени» Андрэя Макарэвіча, а таксама Аляксея Кортнева («Несчастный случай»), Дзьмітрыя Сьпірына («Тараканы»), Рамана Лугавых («Ромарио»), гуртоў «Яуза», «Рабфак» ды іншых.

Усе сродкі ад продажу квіткоў меркавалася накіраваць у фонд Belarus Solidarity Foundation на фінансавую дапамогу семʼям, пацярпелым пры разгоне мірных пратэстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG