Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай падтрымаў Лукашэнку


Кітайскія вайскоўцы на рэпэтыцыі параду ў Менску, 2018
Кітайскія вайскоўцы на рэпэтыцыі параду ў Менску, 2018

«Мы паважаем выбар, які зрабіў народ Беларусі», — заявіў у чацьвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь, камэнтуючы цырымонію з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, якая адбылася ў сераду, перадае ТАСС.

«Мы спадзяёмся і верым, што пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Беларусь зможа аднавіць палітычную стабільнасьць», — сказаў ён.

Дыплямат таксама зьвярнуў увагу на тое, што «Кітай рашуча падтрымлівае намаганьні Беларусі ў адстойваньні нацыянальнай бясьпекі, сувэрэнітэту і разьвіцьця». Паводле яго, КНР «выступае рашуча супраць таго, каб вонкавыя сілы стваралі раскол і хваляваньні ў беларускім грамадзтве».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG