Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў неадкладна распачаць другі этап вучэньняў «Славянскае братэрства»


Лукашэнка загадаў неадкладна распачаць другі этап вучэньняў «Славянскае братэрства»

Другі этап вучэньняў «Славянскае братэрства» пройдзе 22-25 верасьня, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

У манэўрах возьмуць удзел 5 000 вайскоўцаў зь Беларусі і 1 000 з Расеі.
«На фоне ваенна-палітычнага становішча вакол Рэспублікі Беларусь прэзыдэнтам краіны прынятае рашэньне аб правядзеньні другога этапу сумеснага беларуска-расейскага вучэньня «Славянскае братэрства-2020», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Удакладняецца, што другі этап заплянаваны на 22-25 верасьня ў форме апэратыўна-тактычнага вучэньня.

«Усяго ў практычных дзеяньнях будзе задзейнічана каля 6 000 вайскоўцаў, звыш 500 адзінак баявой тэхнікі. Пры гэтым ад Узброеных Сіл Расійскай Фэдэрацыі — каля 1 000 чалавек і да 100 адзінак баявой тэхнікі», — адзначылі ў Мінабароны.

Першы этап вучэньняў скончыўся пры канцы мінулага тыдня. Першапачаткова плянаваўся таксама ўдзел падразьдзяленьняў з Сэрбіі, але пад ціскам Эўразьвязу бальканскія вайскоўцы ў Беларусь не прыехалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG