Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Латушка: «Ад сёньня Лукашэнка больш не прэзыдэнт Беларусі, заклікаем пачаць акцыю непадпарадкаваньня»


Павал Латушка
Павал Латушка

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка зрабіў заяву ў сувязі з тайнай інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі.

У Менску таемна прайшла інаўгурацыя Лукашэнкі. Што адбываецца ў Беларусі 23 верасьня

У сваім Telegram-канале Латушка назваў інаўгурацыю «беспрэцэдэнтнай сытуацыяй» і «спэцапэрацыяй».

«Пад аховай АМАПу, у абстаноўцы тайны і сакрэтнасьці, у вузкім коле сьпешна зьвезеных чыноўнікаў. Дзе радасныя грамадзяне? Дзе дыпляматычны корпус? Шчыра кажучы, гэта больш нагадвае зладзейскую сходку для каранацыі чарговага злодзея ў законе. Відавочна, што Аляксандар Лукашэнка прэзыдэнт выключна АМАПу і жменькі хлусьлівых чыноўнікаў». — напісаў Латушка.

Паводле былога міністра, у Лукашэнкі быў шанец сысьці, але «д’ябальская прага да ўлады і паранаідальны страх прымусілі яго чарговы раз парушыць Закон». Паводле Латушкі, зь сёньняшняга дня Лукашэнка больш не прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь.

«Ён проста кіраўнік АМАПу, які бяз знакаў адрозьненьня арудуе на вуліцах Беларусі, і кучкі бюракратаў. Для нас жа, грамадзян Беларусі, для сусьветнай супольнасьці ён цяпер ніхто. Прыкрая памылка гісторыі і ганьба цывілізаванага сьвету. Мы ніколі не пагодзімся з фальсыфікацыяй і патрабуем новых выбараў!» — напісаў сябра прэзыдыюму Каардынацыйна рады.

Ён звярнуўся з заклікам пачаць акцыю непадпарадкаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG