Пінскага журналіста Андрэя Якімуша 22 верасьня асудзілі на 10 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 13 верасьня, якую ён асьвятляў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Заўтра ў Пінску будуць судзіць яшчэ аднаго журналіста Віктара Ярашука.
16 верасьня ў Менску на 11 сутак адміністрацыйнага арышту фотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча і Ўладзя Грыдзіна, якіх затрымалі ўвечары 13 верасьня ў менскім бары «1067» і абвінавацілі ў нібыта ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якую журналісты асьвятлялі.
15 верасьня ў Менску на 15 сутак арышту асудзілі спартовага журналіста Сяргея Шчурко.
15 верасьня ў Гомлі на 10 сутак арышту асудзілі журналістку Марыну Драбышэўскую, а 17 верасьня — на 15 сутак арышту яе калегу журналіста Яўгена Меркіса, абодвух судзілі за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
6 верасьня ў Пінску асудзілі на 10 сутак журналіста сайт «Медыя-Палессе» Яўгена Мікалаевіча.
4 верасьня ў Менску на 3 сутак арышту асудзілі журналістаў Андрэя Шаўлюгу (БелаПАН), Надзею Калініну і Аляксея Суднікава (TUT.BY), Марыю Элешэвіч, Сяргея Шчогалева, Мікіту Дубалека («Комсомольская правда в Беларусі»).