Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенца, які стаў на калені з плякатам пацярпелай дзяўчынкі, ня здолелі засудзіць зь першай спробы


Уладзімер Родчанка
Уладзімер Родчанка

Справу гарадзенца Ўладзімера Родчанкі пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 22 верасьня. Суд адправіў справу на дапрацоўку.

Родчанка праходзіць у адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (частка 3 артыкулу 23.34 КаАП). Ён разам з паплечнікамі выйшаў 12 жніўня з плякатам 5-гадовай дзяўчынкі, якая пацярпела падчас аварыі з вайсковай тэхнікай. Яны сталі на калені на плошчы Леніна. Неўзабаве іх затрымалі міліцыянты і пабілі ў мікрааўтобусе, а пазьней у РАУС.

Справу разглядаў судзьдзя Генадзь Мазайла. Адвакат Родчанкі Аляксандар Бірылаў заявіў хадайніцтва, каб адправіць справу на дапрацоўку. Прычына — у адміністрацыйным пратаколе шмат выпраўленьняў, якія не заверыла асоба, якая складала пратакол. Судзьдзя ўхваліў хадайніцтва.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG