Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ля ног Пуціна. Навумчык пра канец «беларускай шматвэктарнасьці»


У часе акцыі 13 верасьня ў Менску
У часе акцыі 13 верасьня ў Менску

Дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Грыгорый Рапота (былы намесьнік кіраўніка Службы зьнешняй выведкі РФ і генэральны дырэктар «Россвооружения») сказаў пра актывізацыю працы над «дарожнымі мапамі», прычым адмовіўся называць, над якімі канкрэтна.

Але, як вынікае з заявы, гаворка ідзе менавіта аб праектах, на якія ў пачатку году Лукашэнка не пагадзіўся.

Цяпер, калі Лукашэнка ў поўнай залежнасьці ад Пуціна, ён, як выглядае, зрабіўся больш згаворлівым.

Але па-ранейшаму застаецца невядомай сутнасьць апошняй «дарожнай мапы» — яе зьмест не паведамілі нават дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, што само па сабе паказала рэальны статус так званага парлямэнту: слугі Лукашэнкі. Што, зрэшты, натуральна, бо дэпутатаў гэтых Лукашэнка і прызначаў.

Усё, што дазволілі цяпер «парлямэнту», — гэта вуснамі старшыні міжнароднай камісіі Андрэя Савіных па-лёкайску абгрунтаваць пераарыентацыю цалкам на Маскву, адмаўляючыся ад «шматвэктарнасьці».

Паводле розных крыніцаў, сакрэтная мапа прадугледжвае поўную ўніфікацыю беларускага і расейскага заканадаўстваў (дакладней — перавод беларускага заканадаўства пад расейскае), агульныя мытню і памежныя службы, нарэшце — увядзеньне расейскага рубля. Прадугледжваецца і больш шчыльнае супрацоўніцтва ў абароннай сфэры.

Калі такія рашэньні будуць прынятыя, гэта азначае вяртаньне Беларусі ў пэрыяд паміж 27 ліпеня 1990 і 25 жніўня 1991 году — тады ўжо быў сувэрэнітэт, але яшчэ не было незалежнасьці. Дземянцей лічыўся фармальным кіраўніком рэспублікі, але выконваў даручэньні Гарбачова. Беларусі застануцца некаторыя атрыбуты дзяржаўнасьці, прадстаўніцтва ў ААН, пасольствы за мяжой – але выконваць гэтыя пасольствы, як, зрэшты, і беларускі ўрад, будуць выключна і толькі палітычную волю Масквы.

«Дарожныя мапы» інтэграцыі будуць пятлёй для незалежнасьці. Такая вось плата Лукашэнкі за сваё палітычнае існаваньне. І ня толькі палітычнае.

А сам Лукашэнка прыйдзе да таго, што на пачатку ягонай палітычнай кар’еры здавалася яму мяжой мараў — функцыяў першага сакратара рэспубліканскага ЦК пры ўсёмагутным Генсеку. Можна караць і мілаваць мясцовых начальнікаў, але па сьвістку з Масквы – да нагі!

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG