Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўляюцца перамовы аб «дарожных мапах» паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі


Прапанавана актывізаваць працу над некаторымі «дарожнымі мапамі» інтэграцыі ў межах «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» паведаміў дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Грыгорый Рапота.

Грыгорый Рапота
Грыгорый Рапота

«Пасьля таго, як „дарожныя мапы“ былі падрыхтаваныя, утварылася нейкая паўза з прычыны розных абставінаў. Цяпер па некаторых „дарожных мапах“ (паколькі рашэньне не прынятае, я іх не называю) прапанавана актывізаваць дзейнасьць», — сказаў Рапота.

У чэрвені пасол Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка заяўляў, што пазьней сёлета Менск і Масква могуць вярнуцца да абмеркаваньня «дарожных мапаў» паглыбленьня інтэграцыі.

Паводле Сямашкі, Беларусь і Расея ўзгаднілі 28 «дарожных мапаў», яшчэ ў дачыненьні адной ёсьць «пару аспэктаў, абсалютна вырашальных», і адна — пра адзіны рынак газу і кампэнсацыю падатковага манэўру — «засталася адкрытай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG