Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нахабнае ўмяшаньне ўва ўнутраныя справы». МЗС пра ўдзел Ціханоўскай у сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу 


Прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз
Прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракамэнтаваў агенцтву БелТА, як афіцыйны Менск ацэньвае інфармацыю пра ўдзел 21 верасьня кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай у паседжаньні Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу.

«Гэта магло быць сьмешна і кур’ёзна, каб не было так сумна. Відавочна, што такія дзеяньні зьяўляюцца нахабным і непрыкрытым умяшаньнем ува ўнутраныя справы нашай краіны і поўнай непавагай да яе грамадзянаў, — заявіў Глаз. — Навошта наагул праводзіць выбары, калі можна прызначыць звонку зручнага ўва ўсіх адносінах суб’екта і рабіць выгляд, што выстройваеш зь ім дачыненьні? Пасьля такіх крокаў ужо нікому ня трэба даказваць, што рэалізуецца курс на падрыў сувэрэнітэту Беларусі».​

Паводле прэс-сакратара замежнапалітычнага ведамства, «прынцыповая і зразумелая» пазыцыя Беларусі даведзена як да прадстаўніка Эўразьвязу ў Менску, так і да адпаведных асобаў у Брусэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG