Больш за 300 чалавек прыйшлі да прытулку на вуліцы Бірузова ў Менску, куды трапіў сын актывісткі Алены Лазарчык.
6-гадовага Арцёма сацыяльныя службы забралі пасьля таго, як маці не прыйшла па яго ў групу падоўжанага дня. Паводле Алены, напярэдадні яе выклікалі ў міліцыю і трымалі там да позьняга вечара, забраўшы тэлефон.
Пры гэтым адміністрацыя школы не зьвязалася з бацькам, бабуляй ці старэйшай сястрой, каб тыя забралі малога.
Прадстаўнік прытулку паабяцаў, што калі маці прынясе неабходныя дакумэнты, дзіця ёй вернуць.
Каля 13-й гадзіны Алену Лазарчык пусьцілі ў будынак.