Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жорсткі разгон жаночага шэсьця
Жорсткі разгон жаночага шэсьця

Сілавікі ў масках разагналі «Бліскучы марш» жанчын у Менску. Што адбываецца на 42-і дзень пратэстаў у Беларусі

19:24 19.9.2020

Адну з затрыманых дзяўчат з РУУС забрала «хуткая»

Tut.by паведамляе, што з Савецкага РУУС адну з затрыманых дзяўчат павезьлі на «хуткай». Да машыны яна ішла сама. Паводле яе, адзін з затрыманых – грамадзянін Італіі.

Зь Ленінскага жа РУУС выйшаў супрацоўнік і сказаў прысутным, што затрыманых адпусьцяць на працягу трох гадзін.

19:29 19.9.2020

Сярод затрыманых на Жаночым маршы — Аляксандра Гушча, якая страціла твар і кісьці рук у пажары

Аляксандра выжыла ў страшным пажары ва ўзросьце 11 месяцаў. З таго часу яна стала прыкладам мужнасьці для многіх і гераіняй шматлікіх публікацый у СМІ.

Немаўляткам Аляксандра пацярпела так цяжка, што засталася бязь кісьцяў абедзьвюх рук, моцна пашкоджаны яе твар. Дзякуючы клопату маці ёй зрабілі шмат складаных апэрацый, у тым ліку ў ЗША. Паводле апошняй інфармацыі, Аляксандра працуе ў сфэры ІТ, жыве вельмі актыўным жыцьцём.

Чытачы Радыё Свабода пазналі Аляксандру Гушчу на фатаздымках з Жаночага маршу. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», Аляксандра затрыманая.

19:33 19.9.2020

Як прайшоў «бліскучы марш», які разагналі сілавікі ў масках. Відэа

19:48 19.9.2020

Пачалі выпускаць першых затрыманых падчас Жаночага маршу

З Кастрычніцкага РУУС Менску выпускаюць першых затрыманых на Жаночым маршы. Валянціна Андрэева выйшла з РУУС, сказала, што адмовілася сьведчыць супраць сябе. На яе склалі пратакол, узялі адбіткі пальцаў. Па яе словах, ставіліся ветліва.

19:49 19.9.2020

Дваровы канцэрт у менскай Сьляпянцы

19:52 19.9.2020

19:55 19.9.2020

Менск: акцыя «Вецер пераменаў» у Зялёным Лузе

20:17 19.9.2020

«Гандызм у вас ня пройдзе». Расейскі экспэрт пра «пэсымістычны прагноз для Беларусі». ВІДЭА

«Стратэгія мірнага пратэсту сур’ёзна дыскрэдытаваная ў Менску, а параза беларускай рэвалюцыі робіць яе падзеяй сусьветнага маштабу», — лічыць доктар палітычных навук і выкладчык Лёнданскай школы эканомікі Ўладзімір Пастухоў.

У расейскай «Новой газете» ён апублікаваў вялікі артыкул зь вельмі пэсымістычным прагнозам для Беларусі. У інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу ён тлумачыць, што беларусы робяць ня так, і як трэба — так.

20:42 19.9.2020

У Кіеве прайшла акцыя, прымеркаваная да дня беларускай сымболікі

У цэнтры ўкраінскай сталіцы на майдане Незалежнасьці беларусы і ўкраінцы адзначылі дзень беларускай сымболікі. У акцыі ўдзельнічалі і тыя грамадзяне Беларусі, якія былі вымушаныя зьехаць ва Ўкраіну ў пошуках бясьпекі.

Актывісты трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, а потым удзельнікі акцыі выстраіліся на пляцоўцы такім чынам, каб з паветра можна было прачытаць слова «Жыве!», і разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг. Увесь час яны скандавалі: «Пакуль мы адзіныя, нас не перамагчы», «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь».

Фота з дрону
Фота з дрону

Адна з арганізатарак акцыі — тэатральная акторка, лідэрка рок-гурту NAKA Анастасія Шпакоўская, якая зьехала зь Беларусі разам зь дзецьмі, сказала Свабодзе: «Сёньня сьвята нашага сапраўднага сьцяга і сапраўднай сымболікі. Гэтым флэшмобам і ролікам, які мы зробім, хочам падтрымаць нашых беларусаў, якія знаходзяцца цяпер у вельмі жорсткіх і жахлівых умовах»

20:47 19.9.2020

20:49 19.9.2020

У Менску затрымалі музыку Аляксандра Памідорава

Аляксандра Памідорава затрымалі ўвечары — пасьля дваровага сьвята ў Шабанах. Паліттэхноляг Ільля Дабратвор зьняў відэа, на якім музыку вядуць у аўтазак, паведамляе «Эўрарадыё».

21:04 19.9.2020

Кіраўнік незалежнага прафсаюзу на «Белшыне» тыдзень галадаў у ізалятары

56-гадовы Сяргей Гурло больш за 34 гады працуе вульканізатарнікам шын. 19 верасьня ён выйшаў з бабруйскага ізалятара.Ён расказаў, што супрацоўнікі вязьніцы кпілі зь ягонага пратэсту і палітычных прыхільнасьцяў. Даймалі пытаньнямі, чаму «ягоная прэзыдэнтка Ціханоўская выступае за ўвядзеньне санкцыяў супраць беларускага народу». Пры гэтым яму несвоечасова аказвалі мэдычную дапамогу. Цалкам чытайце тут.

21:11 19.9.2020

Вечаровы «ланцуг салідарнасьці» ў Менску

21:24 19.9.2020

Вось такія СМС-паведамленьні атрымалі некаторыя менчукі падчас сёньняшняга Жаночага маршу. Некаторыя пішуць, што атрымалі падобнае паведамленьне яшчэ ўчора.

21:30 19.9.2020

«Нэўтральная пазыцыя — гэта ўжо не пазыцыя». Студэнты МДЛУ запісалі зварот да адміністрацыі

«Мы лічым, што адміністрацыя ўнівэрсытэту ня мае права захоўваць маўклівы нэўтралітэт. Бо, як сказалі нашы выкладчыкі, нэўтральная пазыцыя — гэта ўжо не пазыцыя», — гаворыцца ў звароце.

У ім студэнты патрабуюць ад адміністрацыі лінгвістычнага ўнівэрсытэту:

  • публічна заявіць аб сваёй пазыцыі ў дачыненьні да вынікаў выбараў і выказацца пра гвалт з боку сілавікоў,
  • арганізаваць новыя выбары ў студэнцкае прадстаўніцтва, каб забясьпечыць рэальнае самакіраваньне,
  • гарантаваць бясьпеку студэнтаў і выкладчыкаў у сьценах і на тэрыторыі ўнівэрсытэту,
  • даць студэнтам законную і бясьпечную пляцоўку для выказваньня сваіх думак на тэрыторыі ўнівэрсытэту.
23:16 19.9.2020

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці: «Намесьнік міністра спорту заняўся запалохваньнем спартоўцоў

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці (BSSF/Belarusian Sport Solidarity Foundation) апублікаваў у Фэйсбуку зварот да спартоўцаў, у якім сьцьвярджае, што намесьнік міністра спорту Міхаіл Партны «заняўся запалохваньнем спартоўцаў»: што ён прызначае ім сустрэчы або «прыходзіць без папярэджаньня ў кампаніі 2-3 амбалаў», пагражае, намякае на фізычную расправу над спартоўцамі і іх сем’ямі.

Фонд заклікае спартоўцаў пазьбягаць усялякіх зносін з Партным, не пагаджацца на сустрэчы, а калі ён засьпеў іх зьнянацку — адразу тэлефанаваць сябрам, блізкім ці знаёмым журналістам.

23:20 19.9.2020

Ватыкан: Уладам Беларусі патрэбная стрыманасьць

Пратэстоўцы ў Беларусі павінны выказваць свае патрабаваньні мірна, а ўлады — прыслухоўвацца да грамадзян і паводзіць сябе стрымана, заявіў прадстаўнік Ватыкану архібіскуп Іван Юрковіч сёньня ў Жэнэве, паведамляе Інтэрфакс.

«У пошуках мірнага вырашэньня гэтага крызісу Сьвяты Пасад лічыць неабходным, каб дэманстранты выказалі свае патрабаваньні мірна. Уладам таксама неабходна праяўляць стрыманасьць, прыслухоўвацца да голасу сваіх грамадзян, заставацца адкрытымі іх справядлівым чаканьням, гарантуючы поўную павагу іх грамадзянскіх правоў і правоў чалавека», — сказаў ватыканскі дыплямат.

Архібіскуп Юрковіч адзначыў, што для зьняцьця напружанасьці ў краіне неабходны «шчыры дыялёг, адмаўленьне гвалту, шанаваньне справядлівасьці і правоў».

XS
SM
MD
LG