МУС праводзіць праверку інцыдэнту на пратэсьце ў Жодзіне 13 верасьня, калі супрацоўнік міліцыі ўдарыў жанчыну. Пашыраны камэнтар ведамства апублікуе, калі «сытуацыі будзе дадзена абʼектыўная ацэнка», расказала Tut.by прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
«Мы абавязкова гэты інцыдэнт пракамэнтуем і не пакінем яго без увагі. Цяпер праводзіцца праверка. Самае галоўнае, каб уся гэта сытуацыя, якая сёньня актыўна абмяркоўваецца ў інтэрнэце, атрымала абʼектыўную ацэнку», – сказала Чамаданава.
13 верасьня падчас акцыі пратэсту ў Жодзіне міліцыянт ударыў жанчыну ў твар.