У Віцебскай вобласьці затрымана 14 удзельнікаў акцый пратэсту, паведамляе прэс-служба МУС.
Удакладняецца, што ў самім Віцебску ў міліцыю дастаўлены мужчына, які сарваў з форменнага абмундзіраваньня супрацоўніка міліцыі жэтон і відэарэгістратар.
У Наваполацку падчас сутыкненьня пратэстоўцаў з праваахоўнікамі пашкоджаныя тры службовыя аўтамабілі.