Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зімбабвэ разьвітваюцца з Мугабэ. Ён будзе пахаваны ў маўзалеі


У сталіцы Зімбабвэ горадзе Харарэ на нацыянальным стадыёне праходзіць афіцыйная цырымонія разьвітаньня з былым прэзыдэнтам краіны Робэртам Мугабэ.

Труну з целам Мугабэ быў даставілі на стадыён, за ім ішлі цяперашні прэзыдэнт краіны Эмэрсан Мнангагва, вайскоўцы, сваякі нябожчыка. На цырымонію прыбылі лідэры многіх афрыканскіх дзяржаў, у тым ліку ПАР і Кеніі. На стадыёне прысутнічаюць дзясяткі тысяч жыхароў Зімбабвэ.

Цела Мугабэ ў суботу не будзе аддадзена зямлі. Яго перамесьцяць у спэцыяльна збудаваны маўзалей, які будзе пабудаваны ў Харарэ на працягу бліжэйшага месяца.

Пытаньне пра тое, як і дзе хаваць Мугабэ, выклікала спрэчкі паміж уладамі і часткай сваякоў. Робэрт Мугабэ быў адхілены ад улады ў 2017 годзе, і шэраг сваякоў па-ранейшаму лічаць яго пераемніка здраднікам. У рэшце рэшт, удалося дасягнуць кампрамісу. Мугабэ хаваюць зь дзяржаўнымі ўшанаваньнямі — нягледзячы на вельмі супярэчлівую спадчына, якую ён пакінуў.

Апазыцыя ў Зімбабвэ, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і шэраг краін Захаду зьвяртаюць увагу на тое, што ён кіраваў краінай як дыктатар, распраўлялася з палітычнымі апанэнтамі, спрыяў распальваньню міжрасавай нянавісьці, а таксама прывёў да краху эканоміку Зімбабвэ, некалі адной з найбольш разьвітых краін Афрыкі.

Робэрт Мугабэ, які прыйшоў да ўлады ў 1980 годзе, пасьля міжнароднага прызнаньня незалежнасьці Зімбабвэ, і кіраваў краінай больш за 35 гадоў, памёр ва ўзросьце 95 гадоў у Сінгапуры 6 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG