Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні на Жаночым маршы ў Менску. ФОТА

12 верасьня ў Менску праходзіць чарговая жаночая акцыя. Каля 15-й гадзіны некалькі тысяч жанчын сабраліся перад Ратушай. Акцыя пачалася з затрыманьняў.

Хутка на плошчу Свабоды пад’ехалі мікрааўтобусы з танаванымі шыбамі і 5 аўтазакаў, сілавікі пачалі жорстка затрымліваць жанчын: некаторых валаклі па зямлі.

Прыкладна за 20 хвілінаў плошчу Свабоды амаль цалкам «зачысьцілі». Частка жанчын змагла ўцячы. Мяркуецца, што затрыманыя сотні жанчын. Сілавікі некаторы час працягвалі шукаць жанчын у дварах, журналістаў адціснулі з плошчы.


XS
SM
MD
LG