Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зорка савецкага кіно Ахеджакава запісала зварот у падтрымку беларусаў


Лія Ахеджакава, люты 2019 году
Лія Ахеджакава, люты 2019 году

Легенда савецкага кіно Лія Ахеджакава запісала зварот у падтрымку беларускага народу. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».

«Як і ўсе мае сябры, я захапляюся, усёй душой падтрымліваю тых людзей, якія выйшлі на вуліцы гарадоў Беларусі. Гэты мірны пратэст, гэтыя дзяўчаты з кветкамі і ў белых сукенках. Я слухаю разумныя і ўзважаныя словы, якія публікуюць журналісты і блогеры ў інтэрнэце. Гэта ўсё адукаваныя і інтэлігентныя людзі. Слухаю лідэраў і малюся за іх. Ня дай Божа, каб яны трапілі ў рукі садыстаў, якія ад імя ўлады прыніжаюць і б'юць, гвалтуюць мірных грамадзянаў за іх грамадзянскую пазыцыю», – сказала Ахеджакава.

Беларуская ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч апублікавала зварот, у якім пашкадавала, што расейская інтэлігенцыя маўчыць, калі бачыць, «як топчуць маленькі горды народ». Акрамя Ахеджакавай, на зварот адрэагавалі расейскія пісьменьнікі Людміла Уліцкая і Дзяніс Драгунскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG