Актывіст расейскага пракрамлёўскага руху SERB Аляксей Кулакоў быў заўважаны ў Менску на акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Увагу на гэта зьвярнуў расейскі журналіст Дзьмітрый Навоша.
У 2017 годзе Кулакоў быў апазнаны як удзельнік нападу на расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Тады ў Маскве заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй аблілі зялёнкай, у яго было пашкоджана вока, яму давялося лячыцца за мяжой.
Кулакоў — не адзіны расейскі грамадзянін, заўважаны на акцыях у падтрымку Лукашэнкі. Выданьне Reform.by убачыла ў сюжэце пра акцыю 8 верасьня яшчэ аднаго грамадзяніна Расеі — Антона Тарасава. Ён раней вылучаўся ў Дзярждуму ад КПРФ. Пры гэтым уезд у Беларусь цяпер для грамадзян Расеі фактычна забаронены — магчымы толькі для вучобы, лячэньня або для паездкі да блізкіх сваякоў.