Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў міжнародную грамадзкасьць адрэагаваць на парушэньні правоў чалавека ў дачыненьні да Сьвятланы Алексіевіч і іншых чальцоў Каардынацыйнай рады.
«Вельмі грубыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, на жаль, працягваюцца. Сьвятлане Алексіевіч, ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі, пагражае арышт. Іншых чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады затрымліваюць і дэпартуюць. Міжнародная грамадзкасьць ня можа маўчаць!» — напісаў Наўседа ў Twitter.