Да Сьвятланы Алексіевіч прыходзяць і тэлефануюць незнаёмыя людзі
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч папрасіла журналістаў прыехаць да яе дому, бо ад раніцы ёй тэлефануюць і звоняць у дзьверы незнаёмыя людзі. Яна распавяла пра тое, як даўно за ёй сочаць, што яна думае пра будучыню Каардынацыйнай рады і пра ролю Расеі ў беларускім палітычным крызісе.