Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі адваката Ільлю Салея, — Каардынацыйная рада


Адвакат Ільля Салей.
Адвакат Ільля Салей.

Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў паведаміў, што сёньня затрымалі адваката Ільлю Салея.

УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

«Цяпер мы найбольш перажываем за нашых калег. Сёньня ў нас у штабе прайшоў ператрус. Затрымалі Максіма Знака, таксама затрымалі адваката Ільлю Салея, які таксама актыўна ўдзльнічаў у нашай працы», — сказаў Іван Краўцоў у інтэрвію ўкраінскай службы Радыё Свабода.

Ён заклікаў максымальна падтрымаць іх, каб яны выйшлі на волю.

Затрыманьнне Салея Свабодзе пацьвердзілі ў штабе Віктара Бабарыкі.

Ільля Салей — юрыст адвакацкага бюро Borovtsov & Salei. Быў адным з адвакатаў Віктара Бабарыкі.

Паводле Краўцова, справа на Салея заведзеная па артыкуле 361 Крымінальнана кодэксу: Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG