Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялёг з грамадзтвам


Генэральны сакратар Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч
Генэральны сакратар Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч

Рада Эўропы выказала сур‘ёзную занепакоенасьць парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі, гаворыцца ў заяве генэральнага сакратара рады Марыі Пэйчынавіч-Бурыч, распаўсюджанай 8 верасьня.

«Паведамленьні аб уціску і перасьледзе чальцоў Каардынацыйнай рады выклікаюць крайнюю трывогу, роўна як і аднаўленьне арыштаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і проста ўдзельнікаў маніфэстацый», — заявіла Пэйчынавіч-Бурыч.

«Ад імя Рады Эўропы я заклікаю кіраўніцтва Беларусі пакласьці канец гэтым рэпрэсіўным дзеяньням. Няма іншага шляху, акрамя як пачаць весьці справядлівы і адкрыты дыялёг з грамадзянскай супольнасьцю з мэтай неадкладнай падрыхтоўкі і правядзеньня неабходных рэформаў. Рада Эўропы па-ранейшаму гатовая прапанаваць сваю дапамогу ў гэтым», — дадала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG