Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў ПАРЭ: Лукашэнка ня мае законных падставаў заставацца прэзыдэнтам Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская галасуе на выбарах 9 жніўня
Сьвятлана Ціханоўская галасуе на выбарах 9 жніўня

Пра гэта Сьвятлана Ціханоўская сказала 8 верасьня, выступаючы празь відэасувязь перад камітэтам палітычных спраў і дэмакратыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).

Паводле Ціханоўскай, неабходна дабіцца неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і пачаць дыялёг у беларускім грамадзтве.

Старшыня камісіі міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, які выступаў пасьля Ціханоўскай, сказаў, што пратэсты ў Беларусі каардынаваліся з-за мяжы, у тым ліку праз Тэлеграм-канал Nexta, які, дадаў ён, паводле інфармацыі некаторых СМІ, кіруецца польскай вайсковай выведкай.

Паводле Савіных, беларускія сілавікі рэагавалі на гвалт з боку пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG